Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Нямеччына і ЗША шукаюць паляпшэньня адносінаў


БЭРЛІН. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар знаходзіцца ў Вашынгтоне у спробе зьняць узьніклае нядаўна напружаньне паміж Бэрлінам і Вашынгтонам. 11 лістападу, у гэтай самай справе, міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Струк сустрэнецца са сваім калегам са Злучаных Штатаў Дональдам Рамсфэльдам. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар рашуча выступіў супраць ваеннай апэрацыі Злучаных Штатаў у Іраку. Такая пазыцыя канцлера дала магчымасьць ягонай партыі перамагчы ў часе чарговых парляманцкіх выбараў, аднак пацягнула за сабой ахаладжэньня адносінаў паміж Бэрлінам і Вашынгтонам. Напружанасьць павялічылася пасьля таго, як нямецкі міністар юстыцыі, маючы на ўвазе ірацкую палітыку ЗША параўнала прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джрджа Буша з Адольфам Гітлерам.
XS
SM
MD
LG