Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  У Маскве пратэманстраваныя ўлікі зь месца тэракту


МАСКВА. Сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве расейскія ўлады прадэманстравалі ўлікі сабраныя ў мінулым тыдні ў маскоўскім тэатры, дзе 50 узброеных чачэнцаў утрымлівалі больш як 800 закладнікаў. Журналістам былі паказаныя гранаты, выбуховыя рэчывы і іншыя доказы, а таксама фрагмэны аўдыёзапісаў тэлефонных размоваў, якія, паводле ўладаў, паказваюць, што чачэнцы ў тэатры дзейнічалі на загады незалежніцкага лідара Чачні Аслана Масхадава. Сёньня ж у Маскве арыштаваны сябра аддзелу Шаміля Басаева Сяргей Крымгэрэй. Ён прывёз у расейскую сталіцу 8 кіляграмаў ртуці і зьбіраўся ўжываць яе для правядзеньня тэракту. Тым часам 184 былых закладнікі, што пацярпелі ад газавай атакі спэцназу, знаходзяцца ў маскоўскіх лякарнях. Расейскія афіцыйныя асобы прызнаюць, што ў газе ўтрымліваўся наркотык хуткага дзеяньня фэнатыл. Прынамсі 117 закладнікаў памёрлі газавай атакі. Праваабарончыя арганізацыі дамагаюцца незалежнага сьледства.
XS
SM
MD
LG