Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:40 ]  Радыкальныя палестынскія групоўкі не прызнаюць новы ўрад аўтаноміі


Ерусалім. Сёньня 10 радыкальных палестынскіх груповак адмовіліся прызнаваць новы ўрад Палестынскай аўтаноміі на той падставе, што ён сфармаваны пад ціскам ЗША і Ізраілю. Учора парлямант Палестынскай аўтаноміі зацьвердзіў новы ўрад, які будзе кіраваць да выбараў, што адбудуцца напачатку наступнага году. Сёньня ў сэктары Газа ізраільскія салдаты арыштавалі 15 палестынцаў па падазрэньні ў датычнасьці да тэрарызму. Радыкальная палестынская групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Акса” узяла на сябе адказнасьць за ўчорашні напад на габрэйскае паселішча на заходнім беразе Ярдану. Узброены палестынец забіў дзьвюх дзяўчынак і жанчыну ды параніў яшчэ некалькі чалавек. Ён быў забіты ізраільскімі салдатамі.
XS
SM
MD
LG