Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:34 ]  Урадавы крызыс у Ізраілі. Міністар абароны падаў у адстаўку.


Тэль-Авіў. У Ізраілі – урадавы крызыс. У адстаўку падаў міністар абароны краіны Бенджамін Бэн-Эліэзэр. Прадстаўнікі партыі працы, якая ўваходзіць ва ўрад, адмовіліся ўхваліць дзяржаўны бюджэт на будучы год, паколькі ён прадугледжвае ільготнае фінансаваньне пабудовы габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што калі партыя працы ня зьменіць сваё рашэньне, ён вывядзе з ураду прадстаўнікоў гэтай партыі і прызначыць новыя выбары. Зараз высокія прадстаўнікі правага блёку на чале з Шаронам і партыі працы вядуць перамовы, спрабуючы знайсьці кампраміс.
XS
SM
MD
LG