Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  Колькасьць загіблых закладнікаў з тэатральнага цэнтру ў Маскве дасягнула 119 чалавек.


Масква. Мінулай ноччу ў шпіталях расейскай сталіцы памерлі яшчэ два былыя закладнікі з тэатральнага цэнтру на Дуброўцы. Агульная колькасьць загіблых дасягнула 119. Як паведамляецца, у шпіталях яшчэ знаходзяцца 245 былых закладнікаў, стан шаснаццаці зь іх – вельмі цяжкі. 418 чалавек ужо выпісаныя, аднак некаторыя зь іх учора ізноў зьвярнуліся па медычную дапамогу ў сувязі з пагаршэньнем стану здароў’я.
XS
SM
MD
LG