Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:49 ]  Расейскія ўлады адмовіліся назваць газ, закачаны ў тэатар


МАСКВА Расея абараняе выкарыстаньне газу для заканчэньня захопу маскоўскага тэатру чачэнскімі баевікамі. Трохдзённы захоп тэатру скончыўся раніцай у суботу, калі расейскія спэцслужбы узялі яго штурмам, спрабуючы вызваліць каля 800 закладнікаў. Сяргей Ястржэмбскі, памочнік прэзыдэнта Расеі, заявіў учора, што не было сцэнарыю, які гарантаваў бы захаваньне жыцьцяў закладнікаў і выратавальнікаў у тэатры, напоўненым 150 кілаграмамі выбуховых рэчываў. Расейскія ўлады адмовіліся назваць газ, закачаны ў будынак, нягледзячы на міжнародныя заклікі абнародваць дадзеныя пра гэты газ. 115 закладнікаў загінулі падчас апэрацыі ад наступстваў выкарыстаньня газу, 41 захопнік быў застрэлены. Брытанскае міністэрства абароны сёньня заявіла, што ад брытанскіх ахвяраў трагедыі ўзятыя прыклады, якія аналізуюцца вайсковымі экспэртамі дзеля вызначэньня газу, ужытага расейскімі спэцслужбамі. Каля 245 былых закладнікаў застаюцца ў максоўскіх шпіталях, 16 зь іх у крытычным стане.
XS
SM
MD
LG