Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Кучма можа не паехаць на саміт НАТО


ВІЛЬНЯ. Украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма заявіў, што не прыедзе на саміт НАТО ў Празе ў наступным месяцы, калі з Украіны ня будуць зьнятыя абвінавачваньні ў продажы радарнай сыстэмы Іраку насуперак санкцыям ААН. Злучаныя Штаты кажуць, што маюць аўдыёзапісы, на якіх Кучма ўхваляе гэты продаж. Кучма адкідае гэтыя абвінавачваньні. Падчас двухдзённага візыту ў Літву, Кучма заявіў, што саміт Украіна-НАТО ня мае сэнсу, калі застаюцца сумневы ў шчырасьці ўкраінскіх уладаў. Група амэрыканскіх і брытанскіх экспэртаў на мінулым тыдні наведала Ўкраіну, каб правесьці ўласнае расьсьледаваньне. Яго вынікі пакуль што не агучаныя. Тым часам у Босьніі сёньня забаранілі любы ваенны экспарт.
XS
SM
MD
LG