Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:20 ]  Чачэнскі кангрэс заклікае Пуціна спыніць вайну


КАПЭНГАГЕН. Удзельнікі Усясьветнага чачэнскага кангрэсу, які праходзіць у Капэнгагене, заклікалі Прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна спыніць вайну ў Чачэніі. У лісьце да Пуціна дэлегаты кангрэсу асудзілі тэрарызм, у тым ліку захоп закладнікаў у Маскве на мінулым тыдні. Дэлегаты таксама заявілі, што альтэрнатывы палітычным перамовам у Чачэніі няма. Удзельнікі кангрэсу кажуць, што за апошнія тры гады ў Чачэніі загінулі каля 150 тысячаў мірных жыхароў. Раней сёньня міністар замежных справаў Даніі Пер Стыг Мэлер зьвярнуўся да Расеі, каб тая пацьвердзіла доказамі абвінавачваньні ў тэрарызме супраць дэлегатаў кангрэсу. Міністэрства замежных справаў Расеі ўчора заявіла, што кангрэс ладзіцца і фінансуецца чачэнскімі тэрарыстамі, іхнымі памагатымі ды хаўрусьнікамі аль-Кайды.
XS
SM
MD
LG