Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:17 ]  Нямеччына заклікае Расею да перамоваў у Чачэніі


БЭРЛІН. Кіраўніцтва Нямеччыны заклікала Расею вырашыць чачэнскі канфлікт шляхам перамоваў і не парушаць правы чалавека ў Чачэніі. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр заявіў у прамове да парлямэнту, што ён “яшчэ раз” заклікае расейскія улады шукаць палітычнага рашэньня. Фішэр сказаў, што сілай чачэнскую праблему вырашыць немагчыма. Раней з аналягічнай заявай выступіў канцлер Нямеччыны Гергард Шродэр. Шродэр таксама падкрэсьліў салідарнасьць Нямеччыны з народам Расеі ў сувязі з, паводле ягоных словаў, “брутальнымі тэрарыстычнымі нападамі”.
XS
SM
MD
LG