Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:26 ]  ЗША і Кітай адновяць ваеннае супрацоўніцтва


ПЭКІН. Кітай ды Злучаныя Штаты дамовіліся аднавіць ваеннае супрацоўніцтва. Паводле прэсавага сакратара кітайскага міністэрства замежных справаў, аб гэтым пагадзіліся прэзыдэнты дзьвюх краінаў Джордж Буш і Цьзян Цзэмінь на перамовах у Тэхасе ў пятніцу. Ваенныя стасункі паміж Кітаем і ЗША былі скасаваныя пасьля таго як у красавіку 2001 году амэрыканскі самалёт-шпіён сутыкнуўся з кітайскім вынішчальнікам.
XS
SM
MD
LG