Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:38 ]  Пэнтагон кажа, што амбасада ЗША ў Маскве вызначыла тып газу, выкарыстанага падчас штурму


ВАШЫНГТОН Прадстаўнiкi мiнiстэрства абароны ЗША кажуць, што таямнiчым газам, якi расейскiя спэцслужбы закачалi ў тэатар для заканчэньня крызысу з закладнiкамi, быў апiят – хiмiчнае рэчыва, якое адносiцца да марфiнаў. Агенцтва Асашыэйтыд Прэс цытуе неназваных прадстаўнiкоў Пэнтагону, якiя заявiлi, што амбасада ЗША ў Маскве вызначыла, што скарыстаны расейцамi газ меў тып, вытворны ад опiюму. Прадстаўнiкi Пэнтагону заявiлi, што падобныя рэчывы ня толькi здымаюць боль i прытупляюць адчуваньне, але таксама могуць выклiкаць кому й сьмерць, спыняючы подых i цыркуляцыю крывi.
XS
SM
MD
LG