Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:43 ]  Працягваецца сьледства ў справе "вашынгтонскага снайпэру"


Вашынгтон. Сьледства ў справе “вашынгтонскага снайпэру” лічыць, што як найменьш адно з забойстваў мог здзейсьніць прыёмны сын галоўнага падазраванага, сямнаццацігадовы Джон Лі Малво. Абодва арыштаваных – Джон Аллен Мухаммэд і ягоны прыёмны сын, падазраюцца ў забойствах, якія адбыліся паблізу ад амэрыканскай сталіцы, а таксама ў штатах Вірджынія, Мэрылэнд і Алабама. Сьледства лічыць, што затрыманы ўладальнік фургона, якім карысталіся падазраваныя, да злачынстваў дачыненьня ня мае.
XS
SM
MD
LG