Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:40 ]  У Расеі сёньня абвешчаная жалоба


Масква. У Расеі сёньня абвешчаная жалоба у памяць ахвяраў тэракту ў маскоўскім тэатральным цэнтры на Дуброўке. Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць загіблых сярод закладнікаў – 117 чалавек. Усе яны, за выключэньнем двух асобаў з агнястрэльнымі ранамі, памерлі ў выніку ўжываньня газу пад час штурму тэлецэнтру ў суботу спецпадраздзяленьнямі. Сярод ахвяраў – і грамадзянка Беларусі Людзміла Багачова. 405 чалавек застаюцца ў шпіталях, з іх больш як 40 – у надзвычай цяжкім стане. Лёс некалькіх дзясяткаў чалавек застаецца невядомым, паколькі ня ўсіх загіблых ўдалося апазнаць.
XS
SM
MD
LG