Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  СА 117 ЗАГІБЛЫХ ЗАКЛАДНІКАЎ 116 ПАМЕРЛІ АД ГАЗУ, ВЫКАРЫСТАНАГА РАСЕЙСКІМІ СПЭЦСЛУЖБАМІ. СЯРОД АХВЯРАЎ АДНА ГРАМАДЗЯНКА БЕЛАРУСІ -- ЛЮДМІЛА БАГАЧОВА


МАСКВА Расейскае мiнiстэрства аховы здароўя заявiла, што 117 закладнiкаў загiнула ў вынiку штурму маскоўскага тэатру. Сярод iх – грамадзянка Беларусi Людмiла Багачова. Галоўны доктар Масквы сёньня заявiў, што ўсе, акрамя аднаго закладнiка, былi забiтыя газам, якi выкарыстоўвалi расейскiя спэцслужбы для нэўтралiзацыi захопнiкаў. Упершыню афiцыйная асоба паведамiла прычыну сьмерцi ахвяраў. Павялiчваецца цiск на ўлады Расеi, каб яны абнародвалi дэталi пра выкарыстаны газ. Сотнi былых закладнiкаў застаюцца шпiталiзаванымi, сёньня шпiталi пачалi iх выпускаць. Мэр Масквы Юры Лужкоў заявiў, што ў шпiталях сёньня 650 чалавек. Прэзыдэнт Расеi Ўладзiмер Пуцiн ухвалiў апэрацыю штурму за выратаваньне жыцьцяў соцень закладнiкаў i заявiў, што яна прадэманстравала: “Расею нельга прымусiць стаць на каленi”. Ён папрасiў сем’i тых, хто загiнуў, дараваць уладам няздольнасьць выратаваць усiх.
XS
SM
MD
LG