Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  Колькасьць ахвяраў сярод закладнікаў у Маскве расьце


МАСКВА Ня менш за 90 закладнікаў і 50 чачэнскіх баевікоў былі забітыя падчас апэрацыі расейскіх спэцслужбаў. Раней расейскія ўлады казалi пра 67 такіх ахвяраў сярод закладнiкаў. Лічба загінулых можа павялічыцца яшчэ болей, бо шэраг закладнікаў у цяжкім стане. Расейскія спэцслужбы ўзялi штурмам тэатар, які трыма днямі раней захапілі чачэнскiя баевiкi. Сотнi людзей былi вызваленыя. Перад штурмам у будынак тэатру закачалi ўсыпляльны газ. Адзiн з маскоўскiх дактароў паведамiў, што больш як 40 вызваленых закладнiкаў цяпер лечаць у шпiталi ад атручваньня газам. Расейскі прэзыдэнт Ўладзімер Пуцін падзякаваў спэцслужбам за ўратаваньне жыцьцяў сотням закладнікаў. Ён заявіў, што штурм паказаў, што Расею нельга паставіць на калені. Пуцін таксама папрасіў прабачэньня ў сем’яў закладнікаў, якія загінулі падчас штурму. Чачэнскія баевікі захапілі тэатар ў Маскве ў сераду. Яны патрабавалі, каб Расея спыніла вайну ў Чачэніі.
XS
SM
MD
LG