Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:54 ]  Масхадаў асудзіў і захоп закладнікаў, і штурм тэатру


МАСКВА. Кіраўнік чачэнскіх сэпаратыстаў Аслан Масхадаў асудзіў захоп закладнікаў у Маскве, аднак заявіў, што штурму, які сёньня правялі расейскія сілы, можна было б пазьбегнуць. На сваім афіцыйным Інтэрнэт-сайце Масхадаў піша, што чачэнскае кіраўніцтва не ўхваляла захоп закладнікаў. Ён, аднак, папярэдзіў, што іншыя групы могуць зьдзейсьніць падобныя напады, калі Масква не пачне перамовы аб міры ў Чачэніі. Расея не прызнае ўлады Масхадава і ўсталявала ўласную чачэнскую адміністрацыю. Прамаскоўскі чачэнскі лідэр Ахмат Кадыраў заявіў на мітынгу ў чачэнскім горадзе Цэнтарой, што апэрацыя па вызваленьні закладнікаў паказвае, што Расея ня будзе весьці перамовы з Масхадавым.
XS
SM
MD
LG