Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:53 ]  Заходнія лідэры вітаюць вызваленьне закладнікаў


ПРАГА Лiдэры розных дзяржаваў ды iншыя афiцыйныя асобы сёньня выказалi палёгку, што крызыс з закладнiкамi ў Маскве скончыўся. Некаторыя скарысталi гэтую мажлiвасьць, каб заклiкаць да палiтычнага разьвязаньня вайны ў Чачэнiі. Нямецкi канцлер Гэрхард Шродэр сказаў, што ён узрушаны колькасьцю закладнiкаў, якiя загiнулi падчас апэрацыi выратаваньня, але вiтаў той факт, што бальшыня закладнiкаў, улучна з некалькiмi немцамi, цяпер знаходзяцца ў бясьпецы. У Капэнгагене прадстаўнікі Даніі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, пахвалілі расейскiя ўлады за, паводле іхных словаў, “стрыманасьць” ў вырашэньні крызысу з закладнікамі.
XS
SM
MD
LG