ВАШЫНГТОН. Тысячы дэманстрантаў сабралiся ў гарадах Эўропы і ў сталіцы Злучаных Штатаў, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з мажлiвым нападам ЗША на Ірак.
У Вашынгтоне некалькі тысячаў чалавек прыйшлі на мітынг каля мэмарыялу вэтэранаў вайны ў Віетнаме.
Дэманстранты ў Бэрлiне несьлi плякаты з асуджэньнем палiтыкi прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Яны называлi ягоную пазыцыю што да Іраку iмпэрыялiстычнай. Паводле падлiкаў палiцыi, у дэманстрацыi бралі ўздел каля чатырох з паловай тысячаў чалавек, але арганiзатары падаюць лiчбу 10 тысячаў.
Мiтынгi з удзелам больш як тысячы чалавек прайшлi таксама ў Франкфурце, Капэнгагене й Стакгольме.