Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:24 ]  Францыя і Расея прапануюць свае рэзалюцыі ў справе Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Пятнаццаць краінаў-сябраў Рады бясьпекі ААН сёньня на закрытым паседжаньні абмяркоўваць сытуацыю вакол Іраку. Францыя прадставіла ў Радзе бясьпекi праект рэзалюцыі, скіраваны на раззбраеньне Іраку, але без пагрозаў ужыць сілу, якія былі ў амэрыканскiм праекце. Францыя прапануе абмяркоўваць ужыцьцё сілы толькі калі Ірак будзе ствараць перашкоды інспэктарам ААН, якія маюць праверыць, ці вырабляе гэтая краіна зброю масавага зьнішчэньня. Крыху пазьней свой варыянт рэзалюцыі прапанавала і Расея, таксама незадаваленая амэрыканскім праектам. Раней сёньня Ірак назваў амэрыканскі праект праграмай шпіянажу і падрыхтоўкі вайны.
XS
SM
MD
LG