Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:22 ]  Ізраільскія войскі арыштавалі каля 20 палестынцаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраiльскiя войскі сёньня ўвайшлі ў горад Джэнiн на Заходнім беразе ракі Ярдан. Яны ўсталявалі камэнданцкую гадзіну і арыштавалі каля 20 палестынцаў. Адбыліся перастрэлкі, у якіх былі параненыя прынамсі 3 палестынцы. Вайсковае радыё Ізраілю назвала рэйд у Джэнін найвялiкшай апэрацыяй на Заходнiм беразе за апошнiя месяцы. Ізраiльскiя вайскоўцы кажуць, што рэйд меў на мэце прадухiлiць далейшыя самагубчыя тэракты кшталту таго, якi адбыўся ў панядзелак на поўначы Ізраiлю. Ад яго загінулі 16 чалавек, улучна з двума тэрарыстамі-самагубцамi. Сёньня войскi шукалi баевiкоў, зьвязаных з гэтым тэрактам. Адказнасьць за яго ўзяла на сябе група “Ісьлямскi джыгад”.
XS
SM
MD
LG