Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:52 ]  Пасланьнiк ЗША абмеркаваў у Палестыне плян урэгуляваньня


ЕРУСАЛІМ Амэрыканскi пасланьнiк Уiльям Бэрнс сёньня заявiў высокапастаўленым палестынскiм чыноўнiкам, што яны мусяць правесьцi ўнутраныя рэформы й спынiць дзейнасьць баевiкоў, перш чым яны пачнуць наблiжацца да палестынскае дзяржаўнасьцi. Бэрнс сустрэўся з палестынскай дэлегацыяй, каб абмеркаваць амэрыканскi плян заканчэньня iзраiльска-палестынскага канфлiкту. Паводле пляну, дзяржаўнасьць Палестыны можа быць рэалiзаваная да 2005 году. Бэрнс падкрэсьлiў, што прагрэс можа адбыцца толькi праз палiтычныя рэформы й канец гвалту. Палестынскi мiнiстар Саiб Эрыкат назваў амэрыканскi плян будучых выбараў у Палестыне, у якiм не згадваюцца прэзыдэнцкiя выбары, “умяшальнiцтвам ува ўнутраныя справы Палестыны”. Ізраiльскi мiнiстар абароны Бiньямiн Бэн-Элiэзэр пасьля сустрэчы з Бэрнсам таксама скрытыкаваў амэрыканскi плян, заявiўшы, што ён не адказвае на ўсе iзраiльскiя заклапочанасьцi наконт бясьпекi.
XS
SM
MD
LG