Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:53 ]  Каля 30 узброеных чалавек захапілі сёньня ўвечары тэатар у Маскве, трымаючы сотні гледачоў у закладніках


МАСКВА. Каля 30 узброеных чалавек захапілі сёньня ўвечары тэатар у Маскве, страляючы ў паветра ды трымаючы сотні гледачоў у закладніках. Акторы з м”юзыклу “Норд-Ост”, які йшоў у доме нумар 7 на маскоўскай вуліцы Мельнікава, схаваліся ў грымёрках і патэлефанавалі, каб паведаміць, што тэрарысты ўсталёўваюць у тэатры выбуховыя рэчывы. Супрацоўнік тэатру паведаміў Радыё Свабода, што ў залі знаходзіцца ад 500 да 700 чалавек. Захопнікі дазволілі дзецям і некаторым дарослым выйсьці. Паведамленьняў пра параненых няма. Дагэтуль няма афіцыйнае інфармацыі наконт асобаў захопнікаў і таго, ці высунулі яны нейкія патрабаваньні. Але чачэнскія сэпаратысты, якія скантактаваліся зь Бі-Бі-Сі, заявілі, што захопнікаў ачольвае пляменьнік чачэнскага палявога камандзіра Арбі Бараева. Бі-Бі-Сі паведамляе, што яны запатрабавалі неадкладнага вываду расейскіх войскаў з Чачні ды заявілі, што гатовыя загінуць дзеля дасягненьня сваёй мэты. Агенцтва Франс Прэс таксама цытуе аднаго з вызваленых закладнікаў, які сказаў, што ўзброеныя людзі патрабавалі пакласьці канец вайне. Інтэрфакс перадае, што захопнікі пагражалі выбухнуць будынак у тым выпадку, калі службы бясьпекі паспрабуюць яго штурмаваць. Элітныя антытэрарыстычныя аддзелы расейскіх спэцслужбаў ачапілі зону вакол тэатру на вуліцы Мельнікава, 7 у Маскве.
XS
SM
MD
LG