Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Абмеркаваньне новай рэзалюцыі ААН у спрае Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Прадстаўнікі пяці сталых сяброў Рады Бясьпекі ААН ізноў сабраліся ў Ню-Ёрку, каб абмеркаваць новую рэзалюцыю ЗША ў справе Іраку. У дакумэнце няма простай пагрозы ужываньня сілы супраць Іраку, аднак ёсьць папярэджаньне пра сур’ёзныя наступствы, калі Багдад праігнаруе патрабаваньні ААН пра раззбраеньне. Паводле прадстаўніка Белага дому Ары Флэйшара, дэбаты ў ААН увайшлі ў апошнюю стадыю, але пакуль цяжка сказаць, ці будзе гэтая рэзалюцыя прынятай. Ірак заявіў, што рэзалюцыя такога тыпу раўназначная абвешчаньню вайны.
XS
SM
MD
LG