Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Кіраўнік групы збройных інспэктараў ААН у Маскве


МАСКВА. Сёньня ў Маскве кіраўнік групы інспэктараў ААН у справе ўзбраеньняў Ганс Блік правёў перамовы з намесьнікам міністра замежных справаў Расеі Юрыем Фядотавым у справе ўзнаўленьня інспэкцыяў у Іраку. Перамовы праходзілі пры зачыненых дзьвярох. Бакі абмеркавалі магчымыя даты вяртаньня інспэктараў у Ірак, а таксама пытаньні новай рэзалюцыі ААН у справе Іраку. Кіраўнік блізкаўсходняга і афрыканскага аддзелу міністэрства замежных справаў Расеі Міхаіл Багданаў сказаў, што новая рэзалюцыя ЗША адносна Іраку ўлічвае расейскія патрабаваньні, аднак некаторыя пытаньні яшчэ патрабуюць дапрацоўкі.
XS
SM
MD
LG