Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Акцыі пратэсту школьнікаў Македоніі


СКОП’Е. Тысячы навучэнцаў сярэдніх школаў Македоніі правялі сёньня па ўсёй краіне дэманстрацыі пратэсту, у сувязі з забойствам падлетка ў мінулыя выхадныя. Дэманстрацыі мелі пераважна мірны характар, але ў часе лякальных сутычак пацярпелі чатыры чалавекі – двое этнічных альбанцаў і адзін этнічны македонец-мусульманін. Дэманстрацыі былі адказам на сыботнюю страляніну ў дыскатэцы заселенага пераважна альбанцамі места Тэтава, у выніку якой загінуў 18-гадовы македонец і яшчэ двое былі параненыя.
XS
SM
MD
LG