Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:20 ]  Пагоршыўся стан здароўя прэзыдэнта Чэхіі


ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, у сувязі з бранхітам, скасаваў усе афіцыйныя сустрэчы, заплянаваныя на наступныя два дні. Прадстаўнік Гавэла Ладзіслаў Шпачак сказаў, што лекары парадзілі прэзыдэнту адпачыць па-за Прагай. Гавэл, некалі заядлы курыльшчык, у 1996 годзе перанёс апэрацыю выдаленьня правага лёгкага, у якім была знойдзеная злаякасная пухліна. Ад таго часу ягоны арганізам набыў устойлівасьць да некаторых антыбіётыкаў, якія ён ужываў ув апошнія шэсьць гадоў.
XS
SM
MD
LG