Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Арыель Шарон пацьвердзіў умовы пачатку мірных перамоваў


(Тэль-Авіў) Ізраільскія танкі і бульдозэры ўвайшлі ў лягер уцекачоў Рафах на поўдні сэктару Газа і разбурылі дом палестынскага тэрарыста. Сёньня ўлады Ізраіля абмяркоўваюць захады ў адказ на тэрарыстычны акт, які адбыўся ў панядзелак і ахвярамі якога былі чатырнаццаць чалавек. Міністар абароны Ізраіля Беньямін Бэн Эліэзэр заявіў, што сілавыя сродкі барацьбы з палестынскімі тэрарыстамі вычарпаныя і трэба вырашаць праблему дыпляматычным шляхам. Прэмьер-міністар Ізраіля Арыель Шарон пацьвердзіў, што ўмовай пачатку мірных перамоваў з палестынцамі застаюцца спыненьне тэрарыстычных актаў і адстаўка лідара Паленстынскай аўтаноміі Ясіра Арафата.
XS
SM
MD
LG