Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:38 ]  У Югаславіі распачаўся скандал у сувязі з продажам зброі Іраку


(Бялград) Памочнік міністра абароны Югаславіі і кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства “Югаімпарт” звольненыя ў выніку скандалу, зьвязанага з продажам зброі Іраку. Стала вядома, што “Югаімпарт” у парушэньне санкцыяў ААН пастаўляла Іраку ўзбраеньне, а сэрбскія экспэрты дапамагалі ўдасканальваць сыстэму ірацкай супрацьпаветранай абароны. Дакуманты, якія пацьвярджаюць гэта, былі нядаўна знойдзеныя вайскоўцамі НАТО на заводзе ў Рэспубліцы басьнійскіх сэрбаў. Раду дырэктараў “Югаімпарту” узначальвае міністар унутраных справаў Сэрбіі Душан Міхайлавіч.
XS
SM
MD
LG