Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:54 ]  Расея і Францыя скрытыкавалі новы праект рэзалюцыі ААН па Іраку


(МАСКВА) Расея і Францыя, якія зьяўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады бясьпекі ААН, скрытыкавалі праект рэзалюцыі адносна Іраку, прадстаўлены ЗША. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў сказаў пасьля тэлефоннай размовы зь дзяржаўным сакратаром ЗША Колінам Паўэлам, што праект “усё яшчэ не адпавядае ўмовам, вылучаным Расеяй”. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Війепэн сказаў, што застаецца яшчэ шмат працы, перш чым будзе дасягнутае пагадненьне адносна новай рэзалюцыі ААН. Прадстаўнікі пяці краінаў-пастаянных сяброў Рады бясьпекі ААН сабраліся сёньня, каб абмеркаваць праект рэзалюцыі. Інфармацыйныя агэнцтвы паведамляюць, што амэрыканскія прапановы ўтрымліваюць жорсткія ўмовы адносна парамэтраў дзеяньняў інспэкцыі ААН у Іраку, а таксама строгі расклад. Паведамляецца, што ў праекце ня згадваецца магчымасьць сілавых дзеньняў супраць Іраку, аднак гаворыцца пра “сур’ёзныя наступствы” ў выпадку адмовы Іраку раззброіцца
XS
SM
MD
LG