Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:38 ]  У Касьпійскм моры патануў карабель з пасажырамі на борце


(БАКУ) Прынамсi 40 пасажыраў i сяброў экiпажу карабля, як мяркуецца, загiнулi ў Касьпiйскiм моры пасьля таго, як ён патануў сёньня ранiцай. Пакуль пацьверджаная сьмерць толькi адной жанчыны. 9 чалавек былi выратаваныя, пяцёра зь iх шпiталiзаваныя ў Баку, а яшчэ чатыры знаходзяцца на караблi выратавальнiкаў. Азэрбайджанскi карабель “Мэркуры-2” адправiўся ў Баку з порту Актаў у Казахстане. Капiтан карабля даў трывожны сыгнал каля 9-й гадзiны ранiцы паводле мясцовага часу, пасьля чаго радыёкантакт зь ім згубiўся. Карабель знаходзiўся на адлегласьцi 70—100 кiлямэтраў ад азэрбайджанскага ўзьбярэжжа падчас апошняй сувязi. На караблi было 43 сябры экiпажу, 8 пасажыраў i 2 тысячы тонаў нафты. У Баку створаная адмысловая камісія, якая праводзіць расьследваньне
XS
SM
MD
LG