Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:24 ]  Паранены стрэлам блізу Вашынгтону кіроўца аўтобусу сканаў


(Вашынгтон) Кіроўца аўтобусу, паранены сёньня раніцай стрэлам у грудзі на дарозе блізу Вашынгтону сканаў у выніку атрыманай раны. Паліцыя графства Мантгомэры штату Мэрылэнд, дзе адбыўся інцыдэнт заяўляе, што яшчэ зарана казаць аб тым, што гэтае забойства беспасярэдне зьвязанае з сэрыяй атакаў снайпэра, які тэрарызуе прымесьці Вашынгтону цягам месяцу. Сёньняшні інцыдэнт адбыўся менш чым у кілямэтры ад таго мейсца, дзе адбылася першая атака снайпэра 2 кастрычніка. Улады пацьвердзілі, што дзевяць чалавек былі забітыя і тры параненыя стрэламі з аднае зброі
XS
SM
MD
LG