Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:21 ]  Міністры замежных справаў ЭЗ дамовіліся пра кампраміс у справе Калінінграду


(Люксэмбург) Міністры замежных справаў Эўразьвязу дамовіліся адносна кампрамiснае прапановы ў справе Калініградскага анкляву. Згодна гэтым прапановам, вiзавыя патрабаваньнi Лiтвы для расейскiх грамадзян будуць ажыцьцяўляцца памяркоўна да таго часу, пакуль рэжым забясьпечанага транзыту ня ўступiць у сiлу 1 лiпеня 2003 году. Лiтва захавае сувэрэннае права адмаўляць ва ўезьдзе расейскiм грамадзянам, якiя са студзеня 2004 году мусяць мець замежныя пашпарты. Лiтва таксама пагаджаецца вывучыць у наступным годзе годзе магчымасьцi арганiзацыi зносiн з дапамогай хуткасных цягнiкоў, якiя б забясьпечылi расейцам бязьвiзавы доступ да Калiнiнграду. У адказ на лiтоўскiя саступкi Эўразьвяз абяцае не створаць нiякiх перашкодаў для як мага больш хутчкага далучэньня Лiтвы да Шангенскага вiзавага рэжыму. Аднак, Расея дагэтуль патрабуе неадкладнага бязьвiзавага доступу да Калiнiнграду на цягнiках, а таксама, каб расейскiя ўнутраныя пашпарты былi сапраўднымi для транзыту да 2006 году
XS
SM
MD
LG