Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Пачсаўся суд над мараканцам, абвінавачаным у датычнасьці да тэракту 11 верасьня


(Гамбург) Мараканец, абінавачаны ў дапамозе ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу на ЗША 11 верасьня 2001 году, заявіў сёньня ў судзе, што ён нічога ня ведаў наконт плянаў тэракту. Мунір эль Матасадык абвінавачваецца ў прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі і датычнасьці да сьмерці больш як трох тысяч чалавек. Пракурор заявіў, што абвінавачаны быў істотным “вінцікам” у мэханізме падрыхтоўкі да тэракту, і што ён распараджаўся банкаўскім рахункам, зь якога выплочваліся сумы некаторым удзельнікам захопу самалётаў за навучаньне ў лётнай школе. На пачатку судовага працэсу Матасадык сказаў, што лідэр групы захопнікаў авіяляйнэраў Махамед Ата быў ягоным блізкім сябрам, але ніколі не гаварыў зь ім пра сродкі, якімі яны зьбіраліся скарыстацца. Адвакаты падсуднага прызналі, што ён праходзіў навучаньне ў лягерах Аль-Каеды
XS
SM
MD
LG