Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Кіраўнік інспэкцыі ААН заявіў, што Ірак можа пазьбегнуць вайны


(Масква) Кіраўнік інспэкцыі ААН па ўзбраеньнях Ганс Блікс заявіў сёньня ў Маскве, што пяць пастаянных сяброў Рады бясьпекі аддзяляюць ад дамоўленасьці аб новай рэзалюцыі наконт інспэктаваньня Іраку лічаныя дні. Гэтую заяву Блікс зрабіў падчас перамоваў зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Перад гэтым Ганс Блікс выказаў думку, што Ірак можа пазбегнуць вайны, калі будзе супрацоўнічаць зь інспэкцыяй:“Калі дапамога і супрацоўніцтва іракцаў дадуць упэўненасьць, што зброі масавага зьнішчэньня не засталося, тады я думаю, там ня будзе вайны”. Расейскі міністар замежных справаў Іваноў ня стаў рабіць камэнтароў па сустрэчы з Бліксам. Аднак, МЗС у сваёй заяве паўтарыў заклік Крамля паскорыць вяртаньне ваенных інспэктараў у Ірак. Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што кіраўніцтва Расеі “расчараванае” новым праектам рэзалюцыі ЗША, якія адмаўляюцца выключыць пагрозу ўжыць сілу, калі Ірак адмовіцца ад раззбраеньня
XS
SM
MD
LG