Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:15 ]  Місія АБСЭ ў цяперашнім выглядзе ў Беларусі працаваць ня будзе, кажа Павел Латушка


МЕНСК. Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Павел Латушка заявіў, што Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе мусіць паказваць больш павагі да беларускага ўраду, калі хоча надалей працаваць у Беларусі. “Місія АБСЭ ў цяперашняй форме ня будзе працаваць у Беларусі”, працытавала словы Латушкі амэрыканская агенцыя навінаў “Associated Press”. Паводле Латушкі, беларускія ўлады летась прапанавалі кансультацыі аб зьмяненьні мандату місіі, аднак АБСЭ адмовілася. Прадстаўнікі місіі адмовіліся камэнтаваць “Associated Press” заяву Латушкі. Беларускія ўлады сёлета адмовіліся працягнуць візы некалькім супрацоўнікам Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ, і тыя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
XS
SM
MD
LG