Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:50 ]  Празь некалькі тыдняў НАТО вырашыць, каго запрашаць да сябе


ВАШЫНГТОН. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан кажа, што цягам некалькіх тыдняў краіны НАТО вырашаць, колькі новых сябраў запросяць далучыцца да гэтай арганізацыі. Запрашэньні чакаюцца падчас саміту НАТО ў Празе напрыканцы лістападу. Заяўку на далучэньне да НАТО падалі 9 краінаў – Альбанія, Баўгарыя, Латвія, Літва, Македонія, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія. Чакаецца, што НАТО запросіць усіх, акрамя Альбаніі і Македоніі.
XS
SM
MD
LG