Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:21 ]  Міністры замежных справаў ЭЗ вырашаюць праблему Калінінградскага анкляву


(Люксэмбург) Пасьля таго, як Ірляндыя на сваім рэфэрэндуме ў нядзелю падтрымала пляны пашырэньня Эўразьвязу, міністры замежных справаў гэтай арганізацыі сабраліся з мэтай вырашэньня яшчэ адной праблемы. Міністры 15 краінаў Зьвязу разглядаюць шляхі вырашэньня праблемы Калініградскага расейкага анкляву. Пасьля далучэньня да Зьвязу 10 новых краінаў, у тым ліку суседніх зь Беларусяй Польшчы і Літвы, жыхарам Калініградскай вобласьці будзе цяжэй падтрымліваць сувязі з Расеяй. Ім патрэбныя будуць транзытныя візы, каб сьледваць у Расею і назад праз тэрыторыю Літвы або Польшчы. Расея нязгодная з увядзеньнем візаў для сваіх грамадзянаў і шукае іншага рашэньня. Міністры краінаў Эўразьвязу абмяркоўваюць таксама пытаньні фінансаваньня асобных галінаў – у прыватнасьці, аграпрамысловага сэктару
XS
SM
MD
LG