Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:34 ]  Прэзыдэнт Грузіі загадаў выдаліць усіх замежных ваяўнікоў з тэрыторыі краіны


(Тбілісі) Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заявіў, што ён загадаў сілам бясьпекі краіны прыняць дадатковыя захады, каб ніводзін замежны ваяўнік не заставаўся на грузінскай тэрыторыі. Шэварднадзэ назваў пасьпяховай нядаўнюю апэрацыю па выдаленьні з краіны замежных ваяўнікоў, праведзеную міністэрствамі ўнутраных справаў і нацыянальнай бясьпекі. Аднак, паводле ягоных словаў, пэўная колькасьць падазроных асобаў усё яшчэ застаюцца ў Панкіскай даліне, на мяжы з Чачэніяй. Раней Масква пагражала Тбілісі вайсковымі ўдарамі па трэніровачных лягерах чачэнскіх ваяўнікоў на тэрыторыі Грузіі
XS
SM
MD
LG