Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:31 ]  Захоўваецца напружанасьць вакол нелегальных ізраільскіх паселішчаў


(Ерусалім) Насельнікі нелегальнага ізраільскага паселішча на Заходнім Беразе Ярдану спрабавалі сёньня аднавіць свае дамы, зьліквідаваныя сіламі бясьпекі Ізраілю. Каля дзьвюхсот дэманстрантаў сабраліся каля нелегальнага паселішча Хават Гіляд каля Наблюсу, спрабуючы аднавіць разбураныя будыніны з дапамогай іржавых мэталічных шчытоў. Ізраільскія сілы бясьпекі некалькі разоў у апошнія дні ўступалі ў сутычкі зь незаконнымі пасяленцамі ў розных месцах. Хават Гіляд адно з 24 гэбрайскіх паселішчаў, незаконна збудаваных на палестынскіх тэрыторыях. Ізраільскі ўрад пастанвіў іх разбурыць. Ізраільская паліцыя сёньня паведаміла пра сутычкі паміж ізраільскімі пасяленцамі і палестынцамі каля яшчэ аднаго такога паселішча
XS
SM
MD
LG