Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:54 ]  Вашынгтонскі снайпэр мусіць разглядацца як тэрарыст


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл паведаміў, што сьледчыя шукаюць магчымую сувязь паміж сэрыяй снайперскіх нападаў у ваколіцах Вашынгтону і тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда». Паўэл назваў такую сувязь «магчымай», аднак і ён, і дарадніца прэзыдэнта Буша ў справах нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявілі, што пакуль няма сьведчаньняў, якія б даказалі такую сувязь. Лідэр сэнацкай бальшыні Том Дэшле заявіў, што снайперскія напады тэрарызавалі Вашынгтон і ваколіцы і таму мусяць разглядацца як тэрарыстычныя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG