Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  Зьнікла апошняя перашкода для пашырэньня Эўразьвязу


ДУБЛІН. Падведзеныя вынікі праведзенага сёньня ў Ірляндыі паўторнага рэфэрэндуму ў пытаньні пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу. 63 працэнты ўдзельнікаў галасаваньня выказаліся за гэтак званую Ніцэйскую дамову, паводле якой у 2004 годзе да Эўразьвязу маюць далучыцца 10 краінаў Усходняй Эўропы. Актыўнасьць грамадзянаў Ірляндыі на рэфэрэндуме склала 48 працэнтаў, у параўнаньні з 35 летась, калі бальшыня ўдзельнікаў прагаласавала супраць пашырэньня Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG