Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:18 ]  Каля каталіцкай царквы на Філіпінах выбухнула бомба


САМБОАНГА (ФІЛІПІНЫ). Сёньня на паўдзённафіліпінскім востраве Мінданао каля будынку каталіцкай царквы выбухнула бомба, у выніку чаго загінуў адзін чалавек і было паранена яшчэ чатырнаццаць. Гэта трэці бомбавы напад на Філіпінах за апошнія чатыры дні, у тым ліку другі ў горадзе Самбоанга. Філіпінскія ўлады падазраюць у сэрыі тэрарыстычных актаў радыкальных ісьлямістаў з групоўкі Абу Саяфа, якая мае сувязі з арганізацыяй «Аль-Каіда».
XS
SM
MD
LG