Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Ізраільскі прэм'ер пагадзіўся на вывад войска з Хэўрону


ЕРУСАЛІМ. Як паведамляе ізраільскае радыё, прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон пагадзіўся з плянам міністра абароны Біньяміна Бэн-Эліэзэра аб частковым вывадзе войска з гораду Хэўрон на Заходнім Беразе Ярдану. Паводле Бэн-Эліэзэра, частковы вывад станецца знакам таго, што Ізраіль жадае палепшыць гуманітарную сытуацыю на палестынскіх тэрыторыях. Учора адбыліся сутычкі соцень гэбрайскіх пасяленцаў зь ізраільскімі вайскоўцамі, якія спрабавалі зьліквідаваць самавольнае паселішча каля гораду Наблюс.
XS
SM
MD
LG