Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  ЗША хочуць заручыцца падтрымкай Анкары


АНКАРА. Сёньня ў Турцыю прыляцеў амэрыканскі генэрал Томі Фрэнкс, каб заручыцца падтрымкай Анкары падчас магчымай амэрыканскай ваеннай кампаніі супраць Іраку. Генэрал Фрэнкс кіруе ваеннымі апэрацыямі ЗША на Блізкім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі. У паездцы яго суправаджае камандуючы сіламі НАТО ў Эўропе генэрал Джозэф Рэлстан. Абодва генэралы абмяркуюць з турэцкім камандаваньнем магчымасьці ўжываньня турэцкіх ваенна-паветраных базаў для нападаў на Ірак.
XS
SM
MD
LG