Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:08 ]  Ірляндцы падтрымваюць пашырэньне Эўразьвязу


ДУБЛІН. Паводле папярэдніх падлікаў галасоў на рэфэрэндуме аб пашырэньні Эўразьвязу, грамадзяне Ірляндыі выказваюць падтрымку Ніцэйскай дамове. За прыняцьце ў Эўразьвяз новых краінаў выказалася каля 68 працэнтаў удзельнікаў галасаваньня. Канчатковыя вынікі рэфэрэндуму стануць вядомыя позна ўвечары. На папярэднім рэфэрэндуме ў чэрвені летась грамадзяне Ірляндыі выказаліся супраць пашырэньня Эўразьвязу. Плянуецца, што ў 2004 годзе да Зьвязу далучыцца 10 краінаў Усходняй Эўропы.
XS
SM
MD
LG