Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Аўстралія смуткуе па загінулых на выспе Балі


СЫДНЭЙ. У Аўстраліі сёньня дзень смутку па загінулых ад тэрактаў на інданэзійскай выспе Балі ў мінулыя выходныя. Аўстралійскі прэм’ер-міністар Джон Говард сёньня запэўніў Злучаныя Штаты, што пасьля выбухаў на Балі ягоная краіна па-ранейшаму будзе ўдзельнічаць у вайне супраць тэрарызму. Большасьць ахвяраў гэтых тэрактаў былі аўстралійцы. Говард зрабіў сваю заяву ў адказ на заклік дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла да Аўстраліі не адмаўляцца ад шырокай барацьбы з тэрарызмам, нават калі гэта часта можа прывесьці да крывавых наступстваў. Падчас выбухаў на Балі загінулі амаль 200 чалавек, і яшчэ больш за 300 былі параненыя. Учора паліцыя Інданэзіі арыштавала мусульманскага багаслова Абу Бакар Башыра, якога лічаць духоўным лідэрам групоўкі Джэмаа Ісьлямія. Гэтую групоўку падазраюць у сувязях з тэрарыстычнай сеткай аль-Кайда і ў арганізацыі тэрактаў на Балі.
XS
SM
MD
LG