Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:38 ]  У Ізраілі адбылася бойка паміж габрэйскімі пасяленцамі і паліцыяй


ЕРУСАЛІМ. Учора позна ўвечары адбыліся сутычкі паміж сотнямі габрэйскіх пасяленцаў ды ізраільскімі войскамі й паліцыяй, якія спрабавалі разбурыць самавольнае паселішча на Заходнім беразе ракі Ярдан, непадалёк ад места Наблус. Пасяленцы ўселіся на зямлю, каб не дапусьціць бульдозэры ды іншае абсталяваньне да паселішча. Паведамляецца, што ў сутыкненьнях каля 30 чалавек, у тым ліку салдаты і паліцыянты, атрымалі раненьні, бо пасяленцы кідаліся камянямі. Габрэйскія паселішчы на Заходнім беразе Ярдану міжнародная супольнасьць лічыць незаконнымі. Такія паселішчы выклікаюць абурэньне палестынцаў. Тым часам ізраільскія танкі ўчора зноўку ўвайшлі ў места Джэнін, менш чым праз 48 гадзінаў пасьля свайго сыходу адтуль і спыненьня камэндантскай гадзіны. Прэсавы сакратар ізраільскага войска ня змог патлумачыць, чаму танкі вярнуліся ў Джэнін.
XS
SM
MD
LG