Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:26 ]  У Кіеве -- чарговы пратэст супраць прэзыдэнта Кучмы


КІЕЎ. Ня менш за 2 тысячы чалавек сабраліся ўчора ў Кіеве на чарговы пратэст з патрабаваньне адстаўкі прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы. Кучму вінавацяць у карупцыі і злоўжываньні ўладай. На чале дэманстрацыі была апазыцыйная дэпутатка Юлія Цімашэнка, лідэр Сацыялістаў Аляксандар Мароз ды іншыя палітыкі. Шэсьце прайшло побач з прэзыдэнцкім палацам, які быў пад узмоцненай аховай. Паведамленьняў пра сур’ёзныя інцыдэнты няма.
XS
SM
MD
LG