Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:05 ]  Ірляндыя вырашае лёс пашырэньня Эўразьвязу


ДУБЛІН. Сёньня ірляндзкія выбаршчыкі вырашаюць лёс пашырэньня Эўрапейскага зьвязу. На ранейшым ірляндзкім рэфэрэндуме ў чэрвені 2001 году крыху больш за палову ўдзельнікаў прагаласавалі супраць далучэньня да Эўразьвязу новых краінаў. З таго часу ірляндзкі ўрад вёў актыўную агітацыю за пашырэньне. Лідэры Эўразьвязу папярэджваюць, што калі і на гэтым рэфэрэндуме большасць ірляндзкіх выбаршчыкаў скажуць “не”, то гэта можа прывесьці да сур’ёзнага крызысу. Ірляндыя – адзіная краіна, якая пакуль што не ратыфікавала пагаднёньне ў Ніцы, якое закладае падмурак дзеля пашырэньня Эўразьвязу. Эўрапейская камісія папярэдне ухваліла далучэньне 10 новых краінаў да Эўразьвязу ў 2004 годзе. Сярод кандыдатаў -- суседзі Беларусі: Латвія, Літва ды Польшча. Папярэднія вынікі ірляндзкага рэфэрэндуму стануць вядомыя заўтра.
XS
SM
MD
LG