Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  У Кыргызіі працягваецца галадоўка за вызваленьне былога віцэ-прэзыдэнта


БІШКЕК. Прыхільнікі былога віцэ-прэзыдэнта Кыргыстану Фэлікса Кулава сёньня працягвалі галадоўку, патрабуючы ягонага вызваленьня з турмы. Прыкладна 50 дэманстрантаў заклікалі вызваліць Кулава перад урадавымі будынкамі ў Бішкеку. Паведамляецца, што яшчэ каля 30 чалавек па ўсім Кыргыстане працягваюць галадоўку, якая пачалася 8 кастрычніка. Кулава асудзілі 10 траўня па абвінавачваньнях у крадзяжы дзяржаўных грошай, а тыдзень таму гарадзкі суд Бішкеку пакінуў ягоны вырак бязь зьменаў. Апазыцыйныя групы кажуць, што справа супраць Кулава мела палітычныя матывы.
XS
SM
MD
LG